Гілярый Гіляравіч Гараўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гілярый Гіляравіч Гараўскі
Remove ads

Гілярый Гіляравіч Гараўскі (1847, Уборкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня — пасля 1875) — акварэліст, брат Апалінарыя Гараўскага і Іпаліта Гараўскага.

Хуткія факты Гілярый Гіляравіч Гараўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне і сям’я

Thumb
А. Гараўскі. «Мар’яна Якаўлеўна Гараўская» — маці мастака, 1868

Паходзіў з дробнапамеснага шляхецкага роду Гараўскіх герба «Кораб». Бацькі — Гіляры Францавіч Гараўскі і Мар’яна Якаўлеўна. Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гелярыю ад дзеда мастака Францішка Гараўскага[1].

У сям’і было тры дачкі — Юліяна-Схаластыка (1831, Уборкі), Феліцыяна-Паўліна (1834, Наборкі), Амелія (каля 1842), і сыны — Іпаліт (1828, Астроўкі ― пасля 1864)[2], Апалінары (1833, Наборкі ―1900), Караль (1838, Уборкі ― пасля 1869), Гектар (1843, Уборкі ― 1893), Гіляры (1847, Уборкі ― пасля 1875).[3] Караль і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гілярый ― мастакамі[4].

Нарадзіўся 18 (30) снежня 1846 года ў ваколіцы Уборкі, хоць доўгі час лічылася, што ён нарадзіўся ў 1847 годзе. Ахрышчаны праз 5 дзён пасля нараджэння[3].

Адукацыя

Атрымаў адукацыю ў Аляксандраўскім кадэцкім корпусе[5], дзе вучыўся і яго старэйшы брат Апалінарый, але ўжо тым часам, калі корпус быў пераведзены з Брэста ў Маскву[6]. У 1862 годзе пакінуў корпус «па сямейных абставінах»[5].

Потым вучыўся ў Пецярбургскай школе малявання Таварыства заахвочвання мастацтваў да 1868 года, потым у акадэміі мастацтваў да 1873 года.

Remove ads

Творчасць

Сярод пейзажаў «Від шпіталя Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1879)[5]. Маляваў розныя куточкі Пецярбурга і кветкавыя нацюрморты[7], закранаў у сваёй творчасці тэмы, звязаныя з жыццём і прыродай Беларусі[8].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads