Гімлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гімлі
Remove ads

Гі́млі (англ.: Gimli, 2879 Т. Э. — 120 Ч. Э. ці пазней) — гном, адзін з галоўных персанажаў рамана «Валадар Пярсцёнкаў» Джона Р. Р. Толкіна, член Брацтва Пярсцёнка.

Хуткія факты Гімлі, Бацька ...
Remove ads

Паходжанне імя

Дакладна не вядома, якое значэнне носіць імя Гімлі. Паводле меркавання самога Толкіна, яно можа паходзіць ад паэтычнага слова «gim», якое азначала ў старажытнаскандынаўскай паэзіі «агонь»[2]. У адпаведнасці з традыцыяй гномаў Серадзем’я, імя «Гімлі» з’яўляецца «знешнім» імем, бо паходзіць з паўночнай (чалавечай) мовы і не з’яўляецца сапраўдным імем на кхуздуле (свае сапраўдныя імёны гномы захоўвалі ў сакрэце ад прадстаўнікоў іншых рас)[3].

Упершыню імя «Гімлі» згадваецца ў «Гісторыі пра Тынувіэль» — самай ранняй версіі прыгод Берэна і Луціен, апублікаванай у другой частцы «Кнігі страчаных паданняў»: яго насіў пажылы эльф, які быў палонным на кухні Тэвільда, Князя Катоў, разам з Берэнам. Толькі пазней яно было дадзена гному ў «Валадары Пярсцёнкаў».

Remove ads

Біяграфія

Гімлі паходзіў з найстарэйшага роду гномаў — Доўгабародых, першых жыхароў Казад-Дума, і з’яўляўся прамым нашчадкам Дурына па малодшай лініі. Ён нарадзіўся праз 77 гадоў пасля таго, як узначаленыя Траінам гномы ўтварылі ў Сініх Горах (Эрэд Луін) паселішча ў выгнанні. Яму не дазволілі ўдзельнічаць у паходзе да Эрэбора, палічыўшы па гномчыных мерках занадта маладым (у 2941 годзе Т. Э. яму споўнілася «ўсяго толькі» 62 гады)[4]. Пасля таго, як гномы вярнулі сабе Адзінокую Гару, Гімлі разам з бацькам стаў жыць у Эрэборы.

У 3018 годзе Т. Э. Гімлі разам са сваім бацькам Глоінам адправіўся ў Раздол, каб, па савеце караля Даіна II, папярэдзіць Більба пра тое, што яго шукае Саўран, а таксама даведацца, чаму той жадае вярнуць нейкі Пярсцёнак, і атрымаць у Элранда савет, як паступіць, калі пасланцы Саўрана вернуцца.

На савеце ў Элранда ён быў выбраны адным з дзевяці членаў Брацтва Пярсцёнка і ўвосень 3018 года выступіў у паход на поўдзень. У дарозе ён пасябраваў з эльфам Легаласам.

Гімлі стаў першым гномам, які ўвайшоў у Лорыен з дзён Дарына. Пасля гэтага візіту ён атрымаў сваю мянушку Захавальніка Пасмы — з-за таго, што ён увесь час насіў пры сабе пасму валасоў Галадрыель. Гэту пасму Галадрыель падарыла Гімлі па яго просьбе ў знак «дружбы паміж Лесам і Горамі давеку»[5].

Пасля выкрадання оркамі Сарумана двух хобітаў з Брацтва Пярсцёнка Гімлі без ваганняў прыняў удзел у пагоні праз увесь Рохан за мацнейшым у шмат разоў атрадам урук-хай і іх памагатых з Мордара і Імглістых гор. Побач з Арагорнам, Легаласам і роханскімі воінамі ён адважна біўся з оркамі ў Хельмавай Падзі, на сценах Хорнбурга і ў Зіхоткіх пячорах Агларанда. Пад час аблогі Хорнбурга ён праславіўся тым, што выратаваў жыццё будучаму каралю Рохана Эамеру (хоць усяго за некалькі дзён да гэтага быў гатовы біцца з ім з-за непачцівых слоў Эамера пра Уладарку Галадрыель).

Разам з атрадам караля Тэадэна Гімлі наведаў разгромлены энтамі Ізенгард і прысутнічаў пры выкрыцці і звяржэнні Сарумана. Пасля вяртання ў Эдарас ён, пераадолеўшы страх, прайшоў за Арагорнам па Шляху Мерцвякоў і ўдзельнічаў у бітве на Пеленорскіх палях.

Сваімі подзвігамі, мужнасцю і высакароднасцю ён дамогся таго, што яго сталі называць Сябрам эльфаў.

Пасля Вайны Пярсцёнка Гімлі з Эрэборскімі гномамі вярнуўся ў пячоры Агларанда і стаў іх кіраўніком. Пасля смерці цара Элесара (Арагорна), верагодна, у 120 годзе Ч. Э., адплыў за мора разам з Легаласам.

Remove ads

Канцэпцыя і стварэнне

Калі персанаж Гімлі толькі ўзнік у задумах Толкіна, яго ролю адыгрываў сын Баліна — Фрар (Бурын)[6]. Таксама, паводле першапачатковай задумы аўтара, Гімлі разам з часткай свайго народа пасля заканчэння Вайны Пярсцёнка пасяліўся не ў Агларандзе, а ў Белых Горах, размешчаных побач з Мінас-Цірытам, аднак штогод наведваў Пячоры, жадаючы палюбавацца іх прыгажосцю[7].

Зноскі

  1. Tolkien J. R. R. The Fellowship of the RingUnited Kingdom: George Allen & Unwin Limited, 1954.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q95145'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q208002'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q145'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q892'></a>
  2. «The Letters of J.R.R. Tolkien», ed. by H. Carpenter, 1995, HarperCollins Publishers; № 297 Drafts for a letter to ‘Mr Rang’, p. 382.
  3. Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Частка 3: Вяртанне Караля. Дадатак F, I. Пра мовы Серадзем’я.
  4. «Unfinished Tales», 1998, HarperCollins Publishers, p. 435.
  5. Эльфы Лорыена былі здзіўлены гэтай просьбай, а яшчэ больш згодай Галадрыель, паколькі ў свой час пра пасму валасоў Уладаркі тройчы прасіў сам Феанар, але атрымаў адмову («The History of Middle-earth», Volume XII, «The Shibboleth of Fёanor», 1993, HarperCollins Publishers, p. 337).
  6. «The History of Middle-Earth» v.VI, The Story Continued, 1994, HarperCollins Publishers, pp. 395, 397.
  7. «The History of Middle-Earth» v.IX, The End of the Third Age, 1993, HarperCollins Publishers, p. 122.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads