Гімназія № 1 (Наваполацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Гімназія № 1» — сярэдняя навучальная ўстанова адукацыі ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці. Заснавана ў 1993 годзе.
Remove ads
Гісторыя

У 1993 годзе рашэннем № 339 Наваполацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў адкрыта гімназія на 2 класы. З 1994 года былі ўведзены 3 замежныя мовы, прыцягнуты да навучання выкладчыкі ВНУ, члены Саюза мастакоў. У 1995 годзе ў гімназіі прынята праграма «Адораныя дзеці» (1995—1998).
З 1997 года ў гімназіі адкрыты трохгадовыя школы маладога настаўніка і куратара. У 1999 годзе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1999 года выдала пасведчанне аб дзяржаўнай атэстацыі гімназіі (11 класаў).
У 2001 годзе ў навучальнай установе адкрываюцца шматпрофільныя класы. У гэтым жа годзе ўступіла ў дзеянне Праграма «Навучальны кабінет». Праз год была прынята праграма «Інфарматызацыя».
У 2003 годзе гімназія стала Рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па праблеме «Стварэнне мадэлі выхаваўчай работы з улікам рэгіянальных асаблівасцей» (2003—2006).
Галоўнымі напрамкамі навучання ў наваполацкай гімназіі з’яўляюцца: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны і грамадазнаўчы[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads