Іпаліт Гечэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іпаліт Валерыян Гечэвіч (польск.: Hipolit Gieczewicz; каля 1801—1846) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Гечэвічаў герба «Ляліва». Сын мінскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечан-Гечэвіча (1770—1840) і Лізаветы з Прушынскіх (1778—1849).
Калежскі рэгістратар, у 1826—1831 гадах вілейскі павятовы маршалак. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, высланы ў г. Варонеж.
Уладальнік маёнтка Вязынь (на 1835 год — 2171 душа прыгонных абодвух палоў).

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні разам з жонкай. Над магілай пастаўлены абеліск з белага мармуру.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Кацярынай з Валадковічаў (каля 1808—1847), дачкой Вікенція Валадковіча, маршалка шляхты Вілейскага і Барысаўскага паветаў, пляменніцай мінскага губернскага маршалка Іосіфа Міхайлавіча Валадковіча. Ад яе дзеці:
- Станіслаў (1824—1867), у шлюбе з Эміліяй Тамашэўскай;
- Канстанцін Юліян (1826—1863), у шлюбе з Соф’яй з Дактаровіч-Грабніцкіх. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні;
- Ядвіга (нар. 1837), у шлюбе з Аляксандрам Горватам (1831—1879), маршалкам шляхты Кіеўскай губерні.
- Магіла сына Канстанціна Юліяна Гечэвіча ў Вязыні
- Магіла Соф'і з Грабніцкіх, жонкі сына Канстанціна Юліяна ў Вязыні
- Партрэт сына штабс-капітана Станіслава Іпалітавіча Гечэвіча. Уладзімір Гау, 1850-я
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads