Гірмантаўцы
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гі́рмантаўцы[1] (трансліт.: Hirmantaŭcy) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 227 км ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Remove ads
Назва
Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Gir-mant'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Gir- i Mant-.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, а з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лютага 1975 года і з 6 жніўня 1978 года — цэнтр сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 аднавяскоўцаў.
Да 17 лютага 1975 года цэнтр Гірмантаўскага сельсавета[3], да 6 жніўня 1979 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[4], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[5].
Remove ads
Інфраструктура
- Сельсавецкая і калгасная сядзібы
- Рамонтна-механічныя майстэрні
- Ветэрынарны ўчастак
- Клуб
- Аддзяленне сувязі
- Аўтаматычная тэлефонная станцыя
- Бібліятэка
- Сярэдняя школа (з 1982 года ў ёй працуе краязнаўчы музей)
Насельніцтва
- 51 двор, 350 жыхароў (1897)
- 73 двары, 403 жыхары (1909)
- 74 дамы, 380 жыхароў (1921)
- 420 жыхароў (1939)
- 315 жыхароў (1959)
- 90 двароў, 151 жыхар (1970)
- 151 двор, 324 жыхары (1998)
- 102 гаспадаркі, 295 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
У цэнтры вёскі размешчаны помнік землякам.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads