Гіялуронавая кіслата

кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гіялуронавая кіслата
Remove ads

Гіялуронавая кіслата — кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі.

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

У вялікай колькасці ёсць у шклопадобным целе вока, пупавіне, сінавіяльнай (сустаўнай) вадкасці, а таксама скуры. Утварае комплекс з бялкамі. Малекулярная маса да некалькіх мільёнаў. Растворы гіялуронавай кіслаты маюць вялікую вязкасць, таму здольныя памяншаць пранікальнасць тканак, што перашкаджае пранікненню хваробатворных мікраарганізмаў. У арганізме рэгулюе размеркаванне вады, выконвае ролю змазачнага матэрыялу ў суставах. Ферментыўны гідроліз гіялуронавай кіслаты ажыццяўляецца гіялуранідазай.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads