Гіяцынт (мінерал)
мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гіяцы́нт[1] — мінерал, празрыстая марганцазмяшчальная разнавіднасць цыркону. Каштоўны камень.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Крышталі прызматычнай чатырохграннай формы з пірамідальнай галоўкай. Колер густа-чырвоны, жоўта-чырвоны, чырванавата-буры. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,9—4,7 г/см³.
Remove ads
Паходжанне і радовішчы
Гіяцынт ювелірнай якасці звычайна знаходзіцца ў шчолачна-гліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах[1]. Асноўныя радовішчы ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Таксама радовішчы гіяцынту ў В’етнаме, Тайландзе, Пакістане, Індыі, Камбоджы, Расіі, ЗША, Францыі, ПАР.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads