Гіяцынт (міфалогія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гіякі́нф (стар.-грэч.: Ὑάκινθος, таксама Гіяцы́нт) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын спартанскага цара Амікла і Дыямеды[2], або сын Эбала[3]. Паводле іншай версіі, сын Піера і Кліо[4], быў каханы Апалонам і Фамірысам, фракійскім спеваком.

Remove ads
Юнак незвычайнай прыгажосці, каханы Апалона (ці Барэя[5]). Калі аднойчы Апалон і Гіякінф спаборнічалі ў кіданні дыска, Зефір з рэўнасці[6], накіраваў кінуты Апалонам дыск у галаву Гіякінфа, і той памёр. На месцы, куды праліліся кроплі крыві Гіякінфа, вырасла цудоўная кветка[7].
У гонар Апалона і Гіякінфа штогод уначы[8] спраўляліся ў Аміклах ля Еўрота, у Лаконіі, трохдзённыя святы Гіякінфіі[9] (Гіякінтыі, Ὑακίνθια), якія існавалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Фігура Гіякінфа з’яўляецца на самых ранніх манетах з Тарэнта[10]. Каля Тарэнта паказвалі магілу Гіякінфа ці Апалона[11].
Remove ads
Зноскі
- Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.300-301, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.153
- Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 3; III 10, 3
- Першы Ватыканскі міфаграф II 15, 5, тое ж у Другога ватыканскага міфаграфа (181)
- Палефат. Пра неверагоднае 46; Лукіян. Гутаркі багоў 14, 2
- Філастрат. Карціны I 24 Калуф. Выкраданне Алены 240—248; Нон. Дзеянні Дыяніса X 255 і інш.
- Авідзій. Метамарфозы X 162—219
- Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.113
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads