Гары Міхайлавіч Свяцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гары Міхайлавіч Свяцкі (29 мая 1936, г. Менск) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1960 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1964 года — архітэктарам Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Мінска, з 1975 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст тэхаддзела ў Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць


Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Рэспубліканскі дом мадэляў па праспекце Машэрава (1969), адміністрацыйны будынак ЦНДІТК па Партызанскім праспекце, інтэрнат трэста «Энергаспецмантаж» па праспекце Пушкіна (1971), рэканструкцыя трыбун і падтрыбунных памяшканняў стадыёна «Дынама», праект будынка Беларускага тэатра імя Я. Купалы (1980), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка па вул. Камсамольскай (1981) у Мінску.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads