Дом мадэлей (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом мадэлей (Мінск)map
Remove ads

Дом мадэлей — будынак у Мінску, размешчаны на рагу вуліцы Нямігі і праспекта Пераможцаў (№ 1). Пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктараў С. Замараева[1], М. Ткачука[2] і Г. Свяцкага[3].

Хуткія факты Дом мадэлей, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Рэльеф «Салідарнасць»
Thumb
Дэкаратыўны элемент

Будынак Г-падобны ў плане, складаецца з 5-павярховага вытворчага і 2-павярховага (дэманстрацыйная зала, гаспадарчыя і інш. памяшканні) карпусоў. Архітэктура плоскасных фасадаў заснавана на рытме навясных жалезабетонных панелей і стужачнага зашклення. У дэкаратыўным аздабленні была выкарыстана фактурная тынкоўка з мармуровай крошкай, мармур. Над галоўным уваходам рэльеф «Салідарнасць» (скульптар А. Арцімовіч). Гарызантальнае чляненне вытворчага корпуса перарвана вертыкальнай круглаватай у сячэнні пласцінай, у завяршэнні якой кубападобны аб’ём з рэкламай і фірменным знакам. Унутры будынка дамінуе падзеленая 2 радамі слупоў-апор прастора дэманстрацыйнай залы. У вытворчым корпусе размяшчаліся эксперыментальны, перспектыўнага мадэліравання, канструктарска-мадэльны, абутковы, канструктарскія аддзелы, бібліятэка, малая дэманстрацыйная зала, адміністрацыйныя і складскія памяшканні. У апрацоўцы інтэр’ераў выкарыстаны мармур, рэлін, мазаіка і інш[1].

Remove ads

Зноскі

  1. 233а. Дом мадэлей // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  2. Ткачук Михаил Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Святский Гарри Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads