Герман Сцяпанавіч Цітоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герман Сцяпанавіч Цітоў (11 верасня 1935, Полкаўнікава, Алтайскі край — 20 верасня 2000, Масква) — савецкі касманаўт, другі савецкі чалавек у космасе, Герой Савецкага Саюза (9 жніўня 1961). Дублёр Юрыя Гагарына.
Remove ads
Біяграфія
Прызначаны ў атрад касманаўтаў у 1960. Абраны пілотам другога касмічнага карабля «Усход-2», запушчанага ў жніўні 1961. 6-7 жніўня 1961 г. Герман Цітоў здзейсніў касмічны палёт працягласцю 1 суткі 1 гадзіну, зрабіў 17 абаротаў вакол Зямлі, праляцеў больш за 700 тысяч кіламетраў.
У палёце меў пазыўныя «Арол». Спушчальны апарат прызямліўся паблізу горада Чырвоны Кут Саратаўскай вобласці.
На момант палёту Герману Цітову было без аднаго месяца 26 гадоў, дзякуючы чаму ён з’яўляецца самым маладым з усіх касманаўтаў, якія пабывалі ў космасе. Пасля палёту Цітоў удзельнічаў у розных касмічных праграмах, пакуль у 1992 годзе пайшоў у адстаўку.
Член КПСС з 1961 года, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970).
Балатаваўся ў першым (1993) і другім (1995) скліканнях у Дзяржаўную Думу ад КПРФ. 14 мая 1995 года перамог на давыбарах у Каломенскай акрузе. Уваходзіў у фракцыю КПРФ у першым і другім скліканнях.
Сканаў ад сардэчнага прыступу 20 верасня 2000 года.
Remove ads
Зноскі
- Титов Герман Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- German Stepanowitsch Titow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Brozović D., Ladan T. German Stepanovič Titov // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads