Георгій Барысавіч Шчарбакоў
савецкі акцёр і рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Георгій Барысавіч Шчарбакоў (22 жніўня 1917, Масква — 9 чэрвеня 1989) — рускі савецкі акцёр і рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1959). Народны артыст Беларускай ССР (1963).[1]
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў Маскве.
Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1939). Працаваў у тэатрах Масквы, Вільні.
У 1958—1962 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Якуба Коласа, у 1962—1964 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы.
У 1966—1989 гадах выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры, прафесар (1977).
Яго рэжысуры ўласціва спалучэнне наватарскіх пошукаў з нацыянальнымі традыцыямі сцэнічнага мастацтва, выразнае пастановачна-відовішчнае ўвасабленне задумы.
Памёр 9 чэрвеня 1989 года. Пахаваны ў г. Таруса Калужскай вобласці Расіі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads