Дабаснянская цукровая мануфактура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабасня́нская цукро́вая мануфакту́ра — колішняя мануфактура, дзейнічала ў 1839—1862 гадах у маёнтку Добасна Бабруйскага павета (цяпер аграгарадок у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці). Мела агнявы рухавік і гідраўлічныя прэсы (у 1860—1862 гадах — тры). У 1839 годзе працавала 176 рабочых, у 1859 — 63 рабочых. У 1861—1862 гадах за суткі перапрацоўвала да 900 пудоў буракоў, з якіх атрымлівалі па 36 пудоў цукровага пяску. Прадукцыя вывозілася ў Маскву, Крамянчуг, Херсон.
Remove ads
Літаратура
- Дабаснянская цукровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 556.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads