Дабраўлянская збраёўня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабраўля́нская збраёўня — калекцыя ваеннай зброі і амуніцыі XIII—XIX стагоддзяў, сабраная А. Гюнтэрам (па паходжанні немец) ў сваім маёнтку Дабраўляны (цяпер вёска ў Смаргонскім раёне).

У калекцыі былі шлемы, кірасы, латы, парахаўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і іншыя ўзоры. Экспанаты былі размешчаны ў капліцы, пабудаванай Гюнтэрам. Акрамя таго, у калекцыі знаходзіліся ўзоры ваеннага і паляўнічага ўзбраення, што належалі розным старажытным магнацкім родам.
На тэрыторыі сядзібы Гюнтэр стварыў таксама музей народнага побыту, дзе былі прадстаўленыя старыя хаты, аборы, борці і іншыя аб’екты. Пасля яго смерці ў 1854 годзе большая частка экспанатаў трапіла ў Варшаву.
Remove ads
Літаратура
- Г. А. Каханоўскі. Дабраўлянская збраёўня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads