Давыд Барысавіч Мельцэр
гісторык-славіст, даследчык савецка-балгарскіх, беларуска-балгарскі адносін у XIX–XX стст. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давыд Барысавіч Мельцэр (16 лютага 1925, Мазыр, Гомельскай вобласці — 2 красавіка 2022, ЗША) — беларускі гісторык-славіст. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1976).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1948), быў пакінуты ў аспірантуры. У 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. З 1951 года выкладаў у Мінскай школе прафсаюзнага руху Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў. У 1954—1992 гадах — дацэнт, прафесар гістарычнага факультэта БДУ. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю[2].
У 1972, 1974 і 1978 гадах чытаў спецыяльны курс у Сафійскім універсітэце (Балгарыя).
Аўтар прац пераважна па гісторыі Балгарыі, савецка-балгарскіх і беларуска-балгарскіх адносін у 19-20 ст.
У 1992 годзе іміграваў у ЗША, дзе працаваў палітычным аглядальнікам на тэлевізійным канале (1993—2010), займаўся гісторыяй і культурай яўрэяў. У эміграцыі напісаў некалькі кніг па гэтай тэматыцы, у тым ліку кнігу «Беларускія яўрэі ў Амерыцы» (2014)[3].
Памёр 2 красавіка 2002 года.
Remove ads
Ацэнкі сучаснікаў
Мікалай Улашчык у лісце ад 1 лістапада 1984 года да Валянціна Грыцкевіча характарызаваў Мельцэра наступным чынам:
![]() |
24 — 25 кастрычніка ў Беларускім універсітэце адбываліся Пічэтаўскія чытанні. Мельцэр (ад універсітэта) афіцыйна паведаміў, што я на чытаннях нежаданы. Ці не збіраліся яны мяне проста не пусціць на пасяджэнне? (...) Зважаючы на хамства, якое ўтварыў там ад’ютант Абэцэды, такое прадбачылася. | ![]() |
Remove ads
Зноскі
- Роль Советского Союза в обеспечении свободы и независимости болгарского народа: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук / Мельцер Д.Б. – Ленинград, 1952. –22, [1] с.
- Болгаро-советские отношения, 1917—1939 гг.: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук: специальность 07.00.03 Всеобщая история / Мельцер Давид Борисович. - Минск, 1975. - 52, [1] с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads