Давід Сасолі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Давід Сасолі
Remove ads

Давід Марыя Сасолі (італ.: David-Maria Sassoli; 30 мая 1956, Фларэнцыя, Італія — 11 студзеня 2022, Авіяна, Італія) — італьянскі палітык і журналіст, член Дэмакратычнай партыі. Член Еўрапейскага парламента з 2009 года[8]. Абраны яго старшынёй 3 ліпеня 2019 года[9].

Хуткія факты Давід Марыя Сасолі, Старшыня Еўрапарламента ...
Remove ads

Біяграфія

Журналісцкая кар’ера

Нарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1956 годзе. На працягу 1970-х гадоў вывучаў палітычныя навукі ва ўніверсітэце Фларэнцыі. Пачынаў сваю журналісцкую кар’еру, супрацоўнічаючы з невялікімі мясцовымі газетамі і інфармацыйнымі агенцтвамі, а пасля перайшоў у рымскую рэдакцыю газеты Il Giorno. 3 ліпеня 1986 года ўвайшоў у рэестр прафесійных журналістаў.

У 1992 годзе ён стаў рэпарцёрам навін для TG3 і тады жа супрацоўнічаў з Мікеле Сантора для некаторых тэлевізійных праграм, напрыклад «Il rosso e il nero» («Чырвоны і чорны») і «Tempo reale» («Real Time»). У 1996 годзе ён вёў праграму «Cronaca in diretta» («Жывое высвятленне»). Праз некалькі гадоў Давід Сасолі быў прызначаны вядучым TG1, дзе стаў адным з найбольш вядомых і папулярных журналістаў у Італіі[10]. У 2007 годзе, калі Джані Рыёта быў прызначаны новым дырэктарам TG1, Сасолі стаў яго намеснікам[11].

Палітычная кар’ера

Thumb
Давід Сасолі ў 2010 годзе.

У 2009 годзе Давід Сасолі пакінуў сваю журналісцкую кар’еру для паходу ў палітыку, стаўшы членам левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі (ДП). Балатаваўся на выбарах у Еўрапарламент 2009 года ў акрузе Цэнтральная Італія. 7 чэрвеня 2009 года ён быў абраны членам Еўрапейскага парламента з 412502 асабістымі прэферэнцыямі[12], атрымаўшы найбольшую падтрымку выбаршчыкаў у сваёй выбарчай акрузе[13]. З 2009 па 2014 год ён займаў пасаду лідара Дэмакратычнай партыі ў парламенце.

9 кастрычніка 2012 года Сасолі абвясціў пра свой удзел у праймерыз левацэнтрыстаў, якія мелі на мэце вылучэнне адзінага кандыдата на выбарах мэра Рыма на муніцыпальных выбарах 2013 года. Ён заняў другое месца з 26 % галасоў, саступіўшы сенатару Іньяцыа Марына, які атрымаў 55 %, і апярэдзіў колішняга міністра сувязі Паола Джэнцілоні. Пазней Марына быў абраны кіраўніком горада, перамогшы правага прэзідэнта Джавані Алемана[14].

На выбарах у Еўрапейскі Парламент 2014 года Сасолі быў пераабраны ў Еўрапарламент з 206 170 прэферэнцый[15]. Выбары характарызаваліся вялікай падтрымкай Дэмакратычнай партыі, якая атрымала 41 % галасоў выбаршчыкаў[16].

1 ліпеня 2014 года Сасолі быў абраны віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага парламента 393 галасамі, што зрабіла яго другім найбольш падтрыманым кандыдатам-сацыялістам[17][18]. Акрамя выканання заданняў камітэта, ён з’яўляўся членам міжрэгіянальнай групы Еўрапейскага парламента па пытаннях надзвычайнай беднасці і правоў чалавека[19].

Старшыня Еўрапейскага парламента

На выбарах у Еўрапейскі парламент 2019 года ў Італіі Давід Сасолі быў пераабраны ў Еўрапейскі парламент з 128 533 галасамі[20]. 2 ліпеня 2019 года ён быў запрапанаваны Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў (S&D) як новы Старшыня Еўрапейскага парламента[21]. На наступны дзень Сасолі быў абраны кіраўніком на выбарах 345 галасамі (пры неабходных 334-х), замяніўшы на пасадзе Антоніа Таяні[22][23]. Ён стаў сёмым італьянцам, які заняў гэтую пасаду.

Remove ads

Асабістае жыццё

Давід Сасолі быў жанаты з Алесандрай Вітарыні. Меў двух дзяцей: Джуліа і Лівію[24]. З’яўляўся заўзятарам футбольнай каманды «Фіярэнціна» са свайго роднага горада.

Быў актыўным членам Articolo 21, liberi di… («Артыкул 21, свабодны для …»), італьянскай асацыяцыі, заснаванай 27 лютага 2001 года з мэтай прасоўвання канстытуцыйнага прынцыпу свабоды слова. У яе склад уваходзяць журналісты, пісьменнікі, дырэктары і юрысты.

Remove ads

Зноскі

1. David Sassoli // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. David-Maria SASSOLI Праверана 3 ліпеня 2019.

3. Morto David Sassoli, presidente del Parlamento europeo: era ricoverato per una malattia che aveva colpito il sistema immunitarioRoma: GEDI Gruppo Editoriale, 2022. — ISSN 0390-1076; 2499-0817 Праверана 11 студзеня 2022.

4. Zemřel předseda Evropského parlamentu David SassoliČeská televize, 2022. Праверана 11 студзеня 2022.

5. La partita di David Sassoli. All’Europarlamento si vota il presidente(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 16 кастрычніка 2021.
6. "Elezioni Comunali 2013, Liste e risultati: Roma". La Repubblica. 2013-06-10. Праверана 2013-06-10.
7. Members European Parliament Intergroup on Extreme Poverty and Human Rights.
8. "Italian chosen as European Parliament president". BBC. 2019-07-03. Праверана 2019-07-03.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads