Антоніа Таяні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніа Таяні
Remove ads

Антоніа Таяні (італ.: Antonio Tajani; 4 лістапада 1953, Рым, Італія) — італьянскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па транспарце ў 2008—2010 і па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва з 9 лютага 2010 года па 31 кастрычніка 2014 года. Таксама з’яўляўся адным з віцэ-старшыняў Еўракамісіі.

Хуткія факты Антоніа Таяні, Старшыня Еўрапейскага парламента ...

Старшыня Еўрапарламента з 17 студзеня 2017 года[1].

Remove ads

Біяграфія

Скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Ла Сапіенца ў Рыме, працаваў у друку і на радыё.

У маладосці з’яўляўся намеснікам старшыні Маладзёжнага манархічнага фронту — маладзёжнай арганізацыі Італьянскага манархічнага саюза (Unione monarchica italiana), служыў афіцэрам СПА (на радары ў Сан-Джавані-Цеаціна[2]). Пазней быў журналістам — у Il Settimanale[it] і il Giornale[it], а таксама вядучым на Giornale Radio Rai[it][3] і спецыяльным карэспандэнтам у некалькіх краінах, уключаючы Ліван, Савецкі Саюз і Самалі[4].

Разам з Чэзарэ Прэвіцы, Джуліана Урбані[it], Антоніа Марціна і Марчэла Дэль’Утры 29 чэрвеня 1993 года ўдзельнічаў у сходзе юрыстаў і іншых асоб, якія звязаны з інтарэсамі кампаніі Сільвіа Берлусконі Fininvest, якое паклала пачатак групе «Наперад, Італія! Асацыяцыя за добры ўрад» (Forza Italia! Associazione per il buon governo), якая вырасла ў партыю «Наперад, Італія»[5].

У 1994 годзе быў абраны дэпутатам Еўрапарламента; быў старшынёй фракцыі партыі «Наперад, Італія» у ЕП, а таксама ўдзельнікам шматлікіх камісій і дэлегацый. У маі 2008 года змяніў Франка Фраціні на месцы прадстаўніка Італіі ў Еўракамісіі ў сувязі з яго пераходам на пасаду міністра замежных спраў Італіі. За яго прызначэнне на пасаду камісара па транспарце выказаліся 507 дэпутатаў Еўрапарламента, супраць — 53. 9 лютага 2010 года ў абноўленым складзе Еўракамісіі атрымаў партфель камісара па пытаннях прамысловасці і прадпрымальніцтва, а таксама застаўся на пасадзе віцэ-старшыні камісіі. Вярнуўся да дэпутацкай працы ў Еўрапарламенце ў 2014 годзе, калі заняў пасаду віцэ-прэзідэнта. Таксама з 2014 года — член Выканаўчага камітэта адроджанай партыі «Наперад, Італія».

Быў вылучаны фракцыяй Еўрапейскай народнай партыі на пасаду старшыні Еўрапейскага парламента і 17 студзеня 2017 года абраны ў чацвёртым туры галасавання.

Акрамя італьянскай, валодае англійскай, іспанскай і французскай мовамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Tajani, chi è il nuovo presidente del Parlamento europeo (італ.). RAI (17 студзеня 2017). Праверана 18 студзеня 2017.
  2. Antonio Tajani (італ.). Argomenti. il Sole 24 Ore (28 ліпеня 2016). Праверана 18 студзеня 2017.
  3. Carlo Tecce. Tajani presidente del Parlamento europeo: l’ex portavoce di Berlusconi eletto dopo il “signor Schulz” (італ.). RAI (14 студзеня 2017). Праверана 18 студзеня 2017.
  4. Sergio Apruzzese. I cattolici e il consenso politico dopo la fine della Democrazia cristiana (італ.). Cristiani d'Italia. Treccani (6 жніўня 2011). Праверана 23 чэрвеня 2016.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads