Дагамейскі разрыў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дагамейскі разрыў — вобласць у Заходняй Афрыцы, якая з’яўляецца часткай Гвінейскай лесасаваны, знаходзіцца на тэрыторыі Беніна, Тога і Ганы і падзяляе Зону лясоў  (англ.), якая ахоплівае большую частку паўднёвага рэгіёну, на дзве асобныя часткі. Вобласць на захад ад разрыву называецца Верхнегвінейскія лясы  (англ.) або Гвінейская лясная зона, а частка на ўсход ад разрыву называецца Ніжнегвінейскія лясы  (англ.), Нізінныя Гвінейска-Кангалезскія лясы або Кангалезская лясная зона.

Найбуйнейшы горад на тэрыторыі разрыву — Акра. Некалькі іншых гарадоў, такіх як Кумасі, знаходзяцца на ўскраінах разрыву.

Remove ads

Прычыны сухога клімату

Сухі клімат Дагамейскага разрыву з’яўляецца анамальным, паколькі ён з усіх бакоў акружаны поясам вільготных мусонных лясоў, а горы, якія маглі б перашкаджаць руху вільготных паветраных мас, адсутнічаюць. Пры гэтым Акра, якая знаходзіцца ў самым сэрцы разрыву, атрымлівае толькі 720 мм ападкаў у год, што складае менш за палову нормы для трапічных лясоў на гэтай шыраце.

Сухі клімат разрыву тлумачыцца чатырма прычынамі:

  • Узімку ў паўночным паўшар’і высокі ціск у цэнтры Сахары фармуе сухія паўночна-ўсходнія паветраныя масы, якія, накіроўваючыся ў Заходнюю Афрыку, і ствараюць сухі сезон у цэлым у рэгіёне.
  • Улетку ў паўночным паўшар’і велізарная вобласць нізкага ціску (мусон) фармуецца над тэрыторыяй сушы ў Еўразіі і Афрыцы з цэнтрам прыкладна над Раджастханам. Гімалаі служаць натуральным бар’ерам для вільготных паветраных мас, не пускаючы іх на захад і прымушаючы іх канцэнтравацца над Заходняй Афрыкай, у выніку чаго там надыходзіць сезон дажджоў, пікі якога змяняюцца ад чэрвеня да жніўня па меры аддалення ад узбярэжжа ўглыб краіны.
  • Берагавая лінія ў вобласці падвышанай вільготнасці (Гвінея, Сьера-Леонэ, Ліберыя) мае схілы з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, што прымушае вільготныя заходнія вятры губляць вільгаць.
  • Пры гэтым на тэрыторыі Дагамейскага разрыву схілы арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, а вятры дзьмуць паралельна ўзбярэжжу, што не дае ім магчымасці страціць шмат вільгаці, таму сезон дажджоў вельмі кароткі і доўжыцца толькі з мая па чэрвень.
Remove ads

Геалагічная гісторыя

Дагамейскі разрыў існуе ў цяперашнім выглядзе каля чатырох тысяч гадоў. Большую частку чацвярцічнага перыяду сухія ўмовы ствараліся за кошт нізкай тэмпературы ў Атлантычным акіяне (яе забяспечвалі халодныя плыні ад ледніковых шчытоў у Еўропе і Паўночнай Амерыцы). Лічыцца, што на тэрыторыі сучаснай Зоны лясоў лясное покрыва практычна адсутнічала. У міжледніковым перыядзе, аднак, колькасць ападкаў у Заходняй Афрыцы часта павялічвалася так моцна, што разрыў часткова пакрываўся лесам, выцясняючы саваны.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads