Далхаўзскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Далхаўзскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Далхаўзскі ўніверсітэт (англ.: Dalhousie University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Хуткія факты Далхаўзскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Установа была створана як каледж у 1818 годзе віцэ-губернатарам Новай Шатландыі Джорджам Рамзі, 9-м графам Далхаўзі, ад тытула якога і паходзіць назва ўстановы. У 1997 годзе каледж быў рэарганізаваны, аб'яднаны з Нова-Шатландскім тэхнічным універсітэтам і сам атрымаў статус універсітэта і сучасную назву. Сёння ўніверсітэт прапануе больш за 200 адукацыйных праграм на 13 факультэтах. Ён з’яўляецца сябрам групы навукова-інтэнсіўных універсітэтаў Канады. Сярод вядомых выпускнікоў універсітэта — лаўрэат Нобелеўскай прэміі і 94 стыпендыята Родса.

Remove ads

Структура

  • Факультэт сельскай гаспадаркі
  • Факультэт архітэктуры і планавання
  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт камп'ютарных навук
  • Факультэт стаматалогіі
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт здароўя
  • Факультэт правазнаўства
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт магістратуры і аспірантуры
  • Факультэт адкрытага навучання і развіцця кар'еры

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads