Дальвік

горад у Ісландыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дальвікmap
Remove ads

Дальвік (ісл.: Dalvík) — горад у Ісландыі.

Хуткія факты Дальвік, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Горад Дальвік знаходзіцца на паўночным узбярэжжы Ісландыі, на беразе фіёрда Эя-фіёрд, які выходзіць у Грэнландскае мора, на поўнач ад Акюрэйры. Горад з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акрыгі Дальвікурбігд, што адносіцца да рэгыёна Нордурланд Эйстра. Насельніцтва Дальвіка складае 1414 чалавекі (на 01.12 2007).

Дальвік — буйны рыбалоўны порт. Здзяйсняюцца рэгулярныя паромныя рэйсы, што злучаюць горад з востравам Грымсей, які знаходзіцца на Палярным коле. У водах Эяфіёрдура, перад Дальвікам, знаходзіцца востраў Хрысей, з насельніцтвам ў 180 чалавек, які адносіцца да акругі Акюрэйры. Адлегласць ад Дальвіка да сталіцы Ісландыі Рэйк’явіка складае 412 кіламетраў.

Remove ads

Гісторыя

У 1934 годзе горад быў моцна разбураны ў выніку землятрусу.

У 1998 годзе горад быў аб'яднаны з 2 сялянскімі абшчынамі і стварыў новую акругу Дальвікурбігд.

У 1916 годзе ў Дальвіку нарадзіўся трэці прэзідэнт Ісландыі Крысціян Эльд'яўрн (19681980).

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads