Порва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
По́рва (фінск.: Porvoo [ˈporʋoː]), Бо́рга (шведск.: Borgå [`bɔrˌgoː]) — камуна ў Фінляндыі і невялікі горад, размешчаны за 50 км на ўсход ад Хельсінкі. З’яўляецца найстарэйшым пасля Турку горадам Фінляндыі.
Remove ads
Гісторыя


Упершыню згадваецца ў летапісах XIV стагоддзя. Да 1809 года ўваходзіў у склад Шведскага каралеўства. Пасля перамогі Расіі ў руска-шведскай вайне 1808—1809 горад увайшоў у склад Вялікага Княства Фінляндскага, звязанага з Расійскім імператарскім домам асабістай уніяй. Пасля 1917 года — у складзе незалежнай Фінляндыі. Горад атрымаў вядомасць пасля таго як 10(22) сакавіка — 7(19) ліпеня 1809 расійскі імператар Аляксандр I склікаў у ім Боргаскі сойм, які зацвердзіў шырокую аўтаномію фінскага народа. Гэты сойм фактычна прызнаў вялікае княства фінскай нацыянальнай дзяржавай, якое да гэтага знаходзілася ў залежнасці ад шведскай кароны. Шведская эліта і ў далейшым захоўвала свае правы і ўплыў у Фінляндыі, у тым ліку і ў Порва.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва 48 794 жыхароў (на 31 сакавіка 2011 года).
Фінскія шведы дагэтуль складаюць каля траціны насельніцтва горада, 16 102 чалавека (33 %), фіны — 31 228 чалавек (64 %) (2011 год, ацэнка). Горад афіцыйна двухмоўны.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- Ystävyyskuntatoiminta — Порва, 2011. Праверана 15 кастрычніка 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads