Універсітэт Дамаска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт Дамаскаmap
Remove ads

Універсітэт Дамаска — універсітэт у сірыйскай сталіцы Дамаск.

Хуткія факты Універсітэт Дамаска, Заснаваны ...

Універсітэт створаны ў 1923 годзе шляхам аб’яднання медыцынскай і юрыдычнай ВНУ, заснаваных у 1903 і 1913 гадах. Да заснавання Універсітэта Халеба ў 1958 годзе насіў назву «Сірыйскі ўніверсітэт».

З 1946-га года да ўтварэння Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі былі створаны інстытуты па новых спецыяльнасцях: факультэт прыродазнаўчых навук, факультэт мастацтваў, вышэйшы педагагічны інстытут, інжынерны факультэт у Халебе, факультэт шарыяту і інстытут бізнесу.

У 1959 годзе, калі Сірыя была часткай Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі, Дамаскі ўніверсітэт уключаў у сябе, апроч папярэдніх, філалагічны факультэт, факультэт бізнесу, стаматалагічны факультэт, інжынерны факультэт. Дамаскаму ўніверсітэту таксама было дазволена прысуджаць ступені аспірантаў. У перыяд расла колькасць студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта; супрацоўніцтва паміж універсітэтамі ў двух рэгіёнах пашыралася, і адбываўся актыўны абмен прафесарамі і студэнтамі. Выхад Сірыі з Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі не паўплываў на ўніверсітэт. Пасля рэвалюцыі 8 сакавіка 1963 г. прэзідэнт Хафіз аль-Асад надаваў асаблівую ўвагу ўсім сектарам вышэйшай адукацыі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads