Універсітэт Дамаска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Дамаска — універсітэт у сірыйскай сталіцы Дамаск.
Універсітэт створаны ў 1923 годзе шляхам аб’яднання медыцынскай і юрыдычнай ВНУ, заснаваных у 1903 і 1913 гадах. Да заснавання Універсітэта Халеба ў 1958 годзе насіў назву «Сірыйскі ўніверсітэт».
З 1946-га года да ўтварэння Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі былі створаны інстытуты па новых спецыяльнасцях: факультэт прыродазнаўчых навук, факультэт мастацтваў, вышэйшы педагагічны інстытут, інжынерны факультэт у Халебе, факультэт шарыяту і інстытут бізнесу.
У 1959 годзе, калі Сірыя была часткай Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі, Дамаскі ўніверсітэт уключаў у сябе, апроч папярэдніх, філалагічны факультэт, факультэт бізнесу, стаматалагічны факультэт, інжынерны факультэт. Дамаскаму ўніверсітэту таксама было дазволена прысуджаць ступені аспірантаў. У перыяд расла колькасць студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта; супрацоўніцтва паміж універсітэтамі ў двух рэгіёнах пашыралася, і адбываўся актыўны абмен прафесарамі і студэнтамі. Выхад Сірыі з Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі не паўплываў на ўніверсітэт. Пасля рэвалюцыі 8 сакавіка 1963 г. прэзідэнт Хафіз аль-Асад надаваў асаблівую ўвагу ўсім сектарам вышэйшай адукацыі.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
