Дамаск (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны аэрапорт Дамаск — міжнародны аэрапорт у Дамаску, найбуйнейшы аэрапорт Сірыі. Адкрыты ў сярэдзіне 1970-х, ён таксама з’яўляецца самым загружаным аэрапортам у краіне. У 2010 годзе аэрапорт абслужыў звыш 5,5 мільёна пасажыраў, што на 50 % больш, чым у 2004 годзе. Пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі пасажырапаток значна скараціўся. На 2017 год аэрапорт абслугоўваў да паўмільёна пасажыраў.
Аэрапорт размешчаны за 29 км паўднёвы ўсход ад горада Дамаск. Даўжыня дзвюх узлётна-пасадачных палос аэрапорта складае 3600 м і 3598 м, а вышыня над узроўнем мора — 616 метраў.
ЦАХАЛ нанёс удары па ўзлётна-пасадачных палосах аэрапортаў Дамаска і Алепа ракетамі і разбурыў іх.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
