Даніель Барэнбойм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даніель Барэнбойм
Remove ads

Даніель (Даніэль) Барэнбойм (іўр. ‏דניאל בארנבוים‏, ісп. Daniel Barenboim, 15 лістапада 1942, Буэнас-Айрэс) — ізраільскі дырыжор і піяніст.

Хуткія факты Даніель Барэнбойм, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Аргенціне ў яўрэйскай сям’і. Займаўся музыкай з пяці гадоў, яго першымі і адзінымі настаўнікамі былі маці і бацька — выхадцы з Расійскай імперыі Аіда Шустэр і Энрыке Барэнбойм (1913—1998), абодва піяністы. У лік вучняў Энрыке Барэнбойма ўваходзяць Даніэл Альфрэд Вакс, Лала Шыфрын, Луіс Бакалаў і шэраг іншых вядомых піяністаў. Да вучняў Аіды Барэнбойм адносяцца Вячаслаў Дынерштэйн, Эйран Кацэнеленбаген, Жорж Лепа (George Lepauw) і шэраг іншых.

Даў свой першы канцэрт у Буэнас-Айрэсе ва ўзросце сямі гадоў. У 1952 годзе сям’я пераехала ў Ізраіль. У 1954 годзе Даніэль прыехаў у Зальцбург вучыцца дырыжорскаму мастацтву ў Ігара Маркевіча. З таго часу ён канцэртаваў у розных краінах свету.

З 1975 па 1989 гады Барэнбойм узначальваў Аркестр Парыжа, змяніўшы на гэтай пасадзе Георга Шолці. З 1991 па 2006 год ён кіраваў, зноў-такі ўслед за Шолці, Чыкагскім сімфанічным аркестрам, а акрамя таго, з 1992 года стаў музычным дырэктарам Берлінскай дзяржаўнай оперы. З 2006 года — запрошаны кіраўнік аркестра міланскага тэатра «Ла Скала», з 2011 года — галоўны дырыжор і музычны кіраўнік гэтага тэатра.

Барэнбойм мае грамадзянствы Аргенціны і Ізраіля, а таксама ганаровыя грамадзянствы Дзяржавы Палесціна і Іспаніі; жыве ў Берліне.

Remove ads

Зноскі

1. Daniel Barenboim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Daniel Barenboim // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118506560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Music gives me hopeThe Guardian, 2008. Праверана 9 кастрычніка 2020.

5. https://www.anba.org.ar/academicos/62/?id=62 Праверана 7 кастрычніка 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads