Даніла Какара

уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эрарда Даніла Какара Дыяс (ісп.: Danilo Erardo Cócaro Díaz, нар. 22 жніўня 1991, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Сера» з Мантэвідэа.

Хуткія факты Даніла Какара, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Эрнанам Фігерэда першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянаце[2]. У мінскім клубе ў асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2013 года пакінуў «Дынама»[3] і ў хуткім часе вярнуўся ў клуб «Рэнтыстас»[4].

У ліпені 2016 года перайшоў у эквадорскі клуб «Фуэрса Амарылья». У жніўні 2017 года вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком «Прагрэса». У сакавіку 2019 года перабраўся ў аўстралійскі паўпрафесійны клуб «Хоксберы Сіці», а ў студзені 2020 года далучыўся да клуба «Вілья-Тэрэса» з другога дывізіёна Уругвая. У студзені 2022 года перайшоў у «Сера».

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads