Даніла Сямёнавіч Варанцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даніла Сямёнавіч Варанцоў (24 снежня 1886, Слаўгарад — 21 ліпеня 1965) — украінскі электрафізіёлаг, акадэмік АН Украіны (1957).

Хуткія факты Даніла Сямёнавіч Варанцоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1912), спецыялізаваўся ў лабараторыі М. Я. Увядзенскага. У 1922 г. арганізаваў кафедру фізіялогіі ў Смаленскім універсітэце. У 1930 г. загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, а ў 1935—1941 гг. Кіеўскага медінстытута. У 1945 г. стварыў аддзел агульнай фізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі Кіёўскага ўніверсітэта і ў 1956 г. лабараторыю электрафізіялогіі ў Інстытуце фізіялогіі АН УССР.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы вучонага — па электрафізіялагічным вывучэнні працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай тканцы. Адкрыў (1924) і прааналізаваў следавую электраадмоўнасць, якая ўзнікае ў нерве пасля імпульсу. Вывучаў прыроду павольных электрычных ваганняў у цэнтральнай нервовай сістэме.

Аўтар прац «Агульная электрафізіялогія» (1961), «Фізічны электратон нерваў і мышц» (1966, у сааўтарстве).

Remove ads

Зноскі

  1. Звёздочкина Н. В., Ситдикова Г. Ф. История развития кафедры физиологии человека и животных Казанского университета за 140 лет, A History of the Department of Human and Animal Physiology at the Kazan University over 140 years // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 4. — С. 90–103. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130544663'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q126725109'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads