Данііл (прарок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Данііл (прарок)
Remove ads

Данііл (іўр.: דָּנִיּאֵל, стар.-грэч.: Δανιήλ) — адзін з чатырох вялікіх прарокаў, які яшчэ ў маладосці быў вывезены ў Вавілон у час першага захопу Іерусаліма Навухаданосарам II. Там пры двары гэтага цара ён выхаваны ў халдзейскім духу і, паводле вавілонскага звычаю, перайменаваны ў Валтасара. За час навучання Данііл праявіў выключныя поспехі і здольнасці і быў прызначаны старшынёй вавілонскіх мудрацоў, што дало яму магчымасць адыгрываць важную ролю пры двары Навухаданосара і яго пераемнікаў на стальцы. Пасля падзення Вавілона ён быў выключна паважаны намеснікам персідскага цара Кіра II ў Вавілоне — мідыйцам Дарыем, які зрабіў яго адным са сваіх бліжэйшых памочнікаў. Такі выключны стан прыдворнага службоўца Данііла выклікаў зайздрасць мясцовай арыстакратыі і яна дамагаліся яго знішчэння, для гэтага прыдумаўшы розныя прычыны. Але ва ўсіх неймаверных сітуацыях яго, як сцвярджаецца ў Бібліі, ратаваў сам бог. Маючы вялікі ўплыў на цара Дарыя, Данііл правёў апошнія гады свайго жыцця ў прароцкіх сузіраннях будучага лёсу свайго іудзейскага народа і, паводле біблейскага падання, нават вылічыў час вызвалення іудзеяў з вавілонскага палону, які адбыўся ў часы уларадства Кіра ў 536 годзе да н.э. У 536 годзе да н.э. састарэлы прарок Данііл і памёр у Вавілоне.[1]

Хуткія факты Данііл, Род дзейнасці ...
Thumb
Данііл у рове з ільвамі.
Remove ads

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 156.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads