Дарафей Фіёнік

дзеяч беларускай дыяспары на Падляшшы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дарафе́й (Дарак) Фіё́нік (па-падляску: Dorofiêj Fijonik, польск.: Doroteusz Fionik; нар. 14 жніўня 1968, Бельск Падляскі, ПНР) — польскі гісторык, этнограф беларускага паходжання, заснавальнік прыватнага Музею малой айчыны ў Студзіводах (раён Бельска), дзеяч беларускай культуры на Падляшшы.

Хуткія факты Дарафей Фіёнік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мае сястру Ганну, фалькларыстку і кіраўніцу калектыва «Жэмэрва» са Студзіводаў.

Скончыў сельгастэхнікум, Вышэйшую праваслаўную семінарыю з сядзібай пры манастыры Святога Анупрыя ў Яблэчнай.

Выкладаў катэхізіс у Бельску Падляскім, дзейнічаў у Брацтве праваслаўнае моладзі, у якім праводзіў рэканструкцыю спаленай у час Другой сусветнай вайны званіцы царквы XVIII стагоддзя[2]. У 1993 заснаваў Музей малой айчыны ў Студзіводах, колішняй вёсцы каля Бельска Падляскага. Арганізатар штогадовага (ад 2004) фестываля «Там па майскай расе» ў Бельску і ваколіцах.

У 2002—2010 член Рады горада Бельск Падляскі. Займаецца сельскай гаспадаркай. Жыве ў Студзіводах. З жонкай Альжбетай маюць сыноў Максіма, Ілью і дачку Таісу.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Ад пачатку 1990-х гадоў займаецца гісторыяй і этнаграфіяй Бельскай зямлі. Аўтар і суаўтар некалькіх кніг, у тым ліку серыі, прысвечанай гісторыі невялікіх мясцовасцей на Падляшшы (разам з а. Рыгорам Сасной). Ад 1998 — заснавальнік і галоўны рэдактар краязнаўчага штоквартальніка «Бельскі гасцінец». У 1994 стаў адным з сузаснавальнікаў Беларускага гістарычнага таварыства. Супрацоўнік штотыднёвіка «Ніва», штомесяцнікаў «Przegląd Prawosławny», «Czasopis», член рэдакцыі «Białoruskich Zeszytów Historycznych».

Remove ads

Узнагароды

У 1996 атрымаў адну з найвышэйшых узнагародаў у конкурсе Фундацыі культуры «Малыя айчыны — традыцыя для будучыні» за праект «Бельск Падляскі — сэрца пагранічча» (разам з Яўгенам Вапам). У 2003 і 2005 — узнагароджаны прэміяй маршалка Падляскага ваяводства за прапаганду і ахову культурнай спадчыны. У 2006 стаў лаўрэатам прэміі імя Зыгмунта Глогера за прапагандысцкую і выдаўнічую дзейнасць, ахову помнікаў і стварэнне Музею малой айчыны[3]. У 2010 узнагароджаны ордэнам святой Марыі Магдалены III ступені ПАПЦ.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 6 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads