Моладаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́ладаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Моладава.

Хуткія факты Моладаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 9 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тышкавіцкага сельсавета[1]. У 1962 годзе вёска Тышкавічы перададзена ў склад Мотальскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Моладаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 21 ліпеня 1980 года скасавана вёска Кучавы (злілася з вёскай Моладава)[4]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дастоеўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Атолчыцы, Вілы, Вулька Дастоеўская, Дастоева, Заруддзе, Застружжа, Каралін, Красіеўка, Кротава, Лысуха, Навасёлкі, Палкоцічы)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1241 чалавек[6], з іх 96,9 % — беларусы, 1,5 % — украінцы, 1,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1976 чалавек[8].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads