Даўжанка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўжанка — рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Даўжанка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 37 км, з іх 5 км у Бялыніцкім раёне. Плошча вадазбору 272 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 .

Асноўныя прытокі: Рудка (справа), Гудка (злева).

Выток за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча Бялыніцкага раёна, вусце прыкладна за 0,2 км ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Даўжанка Клічаўскага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у тым ліку па тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы». Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, мелкаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да вёскі Доўгае Клічаўскага раёна схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. На вадазборы пераважае лес. У басейне ракі возера Стаячае.

Каля ракі населеныя пункты Дубно, Доўгае, Закупленне, Даўжанка і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-34-84. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1979 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads