Даўмонт (вялікі князь літоўскі)
вялікі князь літоўскі (1282-1285), брат або сын Трайдзеня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (1282? — 1285).
Імя
Даўмонт (Доўмант) — старабалцкае (старалітоўскае) двухасноўнае імя. Такія імёны дайшлі з індаеўрапейскай эпохі і ўласцівыя іменнікам народаў індаеўрапейскага паходжання[1].
Першая аснова Daug- паходзіць ад літ. daug «шмат», сярод сучасных літоўскіх антрапонімаў вядомыя і Dau-mant’as, і Daug-mant’as)[2]. На другой пазіцыі гэтая аснова, напрыклад, у імені Міндоўг.
Другая аснова Mant- звязаная з літоўскім manta «перасоўная маёмасць; (ваенная) здабыча». Яно, у сваю чаргу, звязана з manyti, адно са значэнняў якога (апроч асноўнага «думаць, меркаваць») — «займець, здабыць»[3].
Імя мела значыць «шматздабычлівы» і ўяўляла сабой імя-пажаданне.
Remove ads
Вядомыя звесткі
Згадваецца ў Троіцкім летапісам як літоўскі князь, які камандаваў вялікі паходам літоўцаў на воласці Алешня і іншыя, што належалі цвярскому епіскапу Сімяону, і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзмітрава, Зубцова і Ржэвы.
Паводле Васкрасенскага летапісу, Даўмонт не загінуў, а трапіў у палон. З іншых крыніц імаверней гэта быў пскоўскі князь Даўмонт, які праўда трапіў у палон, але неўзабаве быў вызвалены.
На думку гісторыкаў, якія лічаць асобнага князя Даўмонта рэальным, ён мог быць сынам і непасрэдным пераемнікам Трайдзеня[4], а ўжо пераемнікам гэтага меркаванага Даўмонта быў Будзікід[5].
Remove ads
Зноскі
- T. Milewski. Indoeuropejskie imiona osobowe. Wrocław-Warszawa-Kraków, 1969. С. 11-13.
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 82-83.
- Lit. zweistämmige Personennamen mit mant- und mantà «bewegliche Habe» // Pranas Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 758—763.
- ЭнцВКЛ 2005, с. 583.
- ЭнцВКЛ 2005, с. 582.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads