Валакаламск

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валакаламскmap
Remove ads

Валакаламск — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валакаламскага раёна і гарадскога паселішча Валакаламск. Знаходзіцца на рацэ Лама.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1985). 25 сакавіка 2010 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева Валакаламску прысвоена ганаровае званне Расійскай Федэрацыі «Горад воінскай славы».

Насельніцтва 23,6 тыс. чалавек (2010).

Remove ads

Назва

Назва пайшла ад назвы ракі Ламы, на якой паселішча паўстала.

Рачная назва Лама балцкага паходжання. Назоўныя аналагі — прускія тапонімы Lamen, Lameynen, Lama-sila, літоўскія гідронімы Loma, Lomena[2].

Назвы рэк Loma, Lomena звязаныя з літоўскім loma «нізіна, лог; яма»[3], латышскім lāma «нізіна, лужа».

Далей да індаеўрапейскага *lāmā «лужа, балота» (асобна вылучаецца на падставе шматлікіх стараеўрапейскіх назваў)[4], якое ад *lem- «ламаць, разломваць» (лог, яма як «разлом» у роўнай паверхні зямлі)[5].

Тыпалагічна назву Ламы як ракі з глыбокім рэчышчам можна параўнаць з гідронімамі тыпу Дубасна, Дубосьня, што звязаныя з літоўскім dubti «ўгінацца», duburys «рачны вір (паглыбленае, „увагнутае“ месца)», dauba «дол, лог, яр».

Рачная назва Лама матываваная працяканнем па глыбокім рэчышчы.

Валакаламск у складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў)[6].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads