Дварэцкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дварэц.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 студзеня 1975 года скасаваны пасёлак Лучынскі[1]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены вёска Аннаўка і пасёлак Зацішша[2]. 26 мая 1983 года скасаваны пасёлкі Зацішша і Сухое Балота[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1441 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1171 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 мая 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads