Забалацкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Забалацце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 лютага 1975 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Наваселле, Стрэнькі і пасёлак Марусіна), у склад Дварэцкага сельсавета — 2 населеныя пункты (вёска Аннаўка і пасёлак Зацішша)[1]. 14 снежня 1977 года скасаваны пасёлак Забалацкі (зліўся з вёскай Забалацце)[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў)[3]. 10 лютага 2014 года скасаваны пасёлак Сверкаў[4], 29 снежня 2014 года — вёска Садовая[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 719 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1446 чалавек[8].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads