Дварэц (Валожынскі раён)

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дварэ́ц[1] (трансліт.: Dvarec, руск.: Дворец) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Раён ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 36 км на ўсход ад Валожына, 16 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 45 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры вёскі, вытворчы сектар — на паўночнай ускраіне.

Remove ads

Гісторыя

Вядомы ў ВКЛ з XVIII ст. У 1758 г. вёска, 3 двары, шляхецкая ўласнасць.

З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1799 г. задваецца як уласнасць І. Храптовіча. Паводле перапісу 1897 г. маёнтак у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.

З 1921 года фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. 28.5.1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоная гвардыя» з цэнтрам у в. Кудзеўцы. У 1959 г. хутар у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, машынны двор, піларама, ферма буйной рагатай жывёлы, Дом культуры, бібліятэка з фондам больш за 11,4 тыс. кніг, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, АТС, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, 2 спартыўныя пляцоўкі.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1799 год — 15 жыхароў, 2 двары.
  • 1897 год — 19 жыхароў.
  • 1921 год — 30 жыхароў, 2 двары[4].
  • 1931 год — 16 жыхароў, 2 двары[5].
  • 1959 год — 20 жыхароў.
  • 1994 год — 188 жыхароў, 54 двары.
  • 2008 год — 155 жыхароў, 54 гаспадаркі.

Інфраструктура

У вёсцы размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая (2009).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads