Дварэц (Валожынскі раён)
вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дварэ́ц[1] (трансліт.: Dvarec, руск.: Дворец) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 36 км на ўсход ад Валожына, 16 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 45 км ад Мінска.
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын.
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны ў цэнтры вёскі, вытворчы сектар — на паўночнай ускраіне.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы ў ВКЛ з XVIII ст. У 1758 г. вёска, 3 двары, шляхецкая ўласнасць.
З 1793 г. ў Расійскай імперыі. У 1799 г. задваецца як уласнасць І. Храптовіча. Паводле перапісу 1897 г. маёнтак у Германішскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належаў да гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12.10.1940 г. ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 5.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. 28.5.1949 г. арганізаваны калгас «Чырвоная гвардыя» з цэнтрам у в. Кудзеўцы. У 1959 г. хутар у Яршэвіцкім сельсавеце. З 20.1.1960 г. ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Былі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, машынны двор, піларама, ферма буйной рагатай жывёлы, Дом культуры, бібліятэка з фондам больш за 11,4 тыс. кніг, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, АТС, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, 2 спартыўныя пляцоўкі.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У вёсцы размешчаны фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая (2009).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.
- Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads