Джозеф Генры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джозеф Генры (англ.: Joseph Henry; 17 снежня 1797 — 13 мая 1878) — амерыканскі фізік, першы сакратар Смітсанаўскага інстытута. Генры лічыўся адным з найвялікшых амерыканскіх навукоўцаў з часоў Бенджаміна Франкліна. Ствараючы магніты, Генры адкрыў новую з’яву ў электрамагнетызме — самаіндукцыю. Незалежна ад Фарадэя Генры выявіў узаемаіндукцыю, але Фарадэй раней апублікаваў свае вынікі. Яго працы па электрамагнітных рэле былі асновай для электрычнага тэлеграфа, вынайдзенага Сэмюэлем Морзэ і Чарльзам Уітстанам незалежна ад Генры.
Генры ўваходзіў у лік першых 50 выбітных навукоўцаў, уключаных прэзідэнтам Лінкальнам у склад Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША (1863 г.), і з 1868 г. да канца жыцця быў яе нязменным прэзідэнтам. У гонар Джозефа Генры названая адзінка індуктыўнасці ў сістэме СІ — «генры».
Remove ads
Кар’ера

- 1826 — прафесар матэматыкі і натуральнай філасофіі ў Олбанскай акадэміі, Нью-Ёрк
- 1832 — прафесар у Прынстане
- 1835 — вынаходзіць электрамеханічнае рэле
- 1846 — першы сакратар Смітсанаўскага інстытута, да 1878
- 1848 — рэдагуе кнігу Г. Сквайра і Э. Дэвіса «Старажытныя помнікі даліны Місісіпі» — першую публікацыю інстытута.
- 1852 — абраны ў Дзяржаўны Савет па маяках
- 1871 — прызначаны старшынёй Савета па маяках
- З 1868 і давеку — другі прэзідэнт Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША.
Remove ads
Зноскі
- Joseph Henry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Joseph Henry // Brockhaus Enzyklopädie
- Генри Джозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads