Джорджа К’еліні

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джорджа К’еліні
Remove ads

Джорджа К’еліні (італ.: Giorgio Chiellini; нар. 14 жніўня 1984, Піза, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2022). Вядомы па шматгадовым выступам за «Ювентус». Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасцю да выканання стандартаў.

Хуткія факты Джорджа К’еліні, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

«Ліворна»

З’яўляецца выхаванцам клуба «Ліворна». У асноўнай камандзе клуба гуляў на працягу чатырох сезонаў — два сезоны ў Серыі C1 і два ў Серыі B.

«Фіярэнціна»

Улетку 2004 года ён перайшоў у склад «Ювентуса» за 6,5 мільёнаў еўра. «Ювэ» прадаў 50 % правоў на іграка «Фіярэнціне» за 3,5 мільёна еўра, і ў «Фіярэнціне» ён адгуляў увесь сезон 2004/05, пасля чаго быў выкуплены «Ювентусам» за 4,3 мільёны еўра.

«Ювентус»

12 кастрычніка 2006 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2011 года, а ў чэрвені 2008 года — да 2013 года. 23 лістапада 2010 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2015 года з заробнай платай у 3,5 млн еўра за сезон[4].

У 2018 годзе стаў капітанам турынскай каманды пасля сыходу Джанлуіджы Буфона. У жніўні 2021 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з клубам да 2023 года, аднак у 2022 годзе, пасля паражэння ў фінале Кубка Італіі, заявіў аб тым, што пакідае «Ювентус».

«Лос-Анджэлес»

У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес»[5]. У студзені 2024 года пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам у структуры клуба[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 года ў матчы супраць зборнай Фінляндыі і з тых часоў рэгулярна выхадзіў на поле ў складзе нацыянальнай каманды.

У красавіку 2022 года заявіў аб сыходзе са зборнай пасля Фіналісімы супраць Аргенціны, якая адбылася 1 чэрвеня ў Лондане і скончылася паражэннем італьянцаў з лікам 0:3.

Дасягненні

Клубныя

«Ювентус»:

«Лос-Анджэлес»:

  • Уладальнік Кубка MLS: 2022

Міжнародныя

Італія:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads