Джордж Веа
ліберыйскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джо́рдж Ве́а (англ.: George Weah; поўнае імя — Джордж Манэ Опанг Аўсман Веа, англ.: George Manneh Oppong Ousman Weah; 1 кастрычніка 1966, Манровія) — ліберыйскі палітык і футбаліст, нападнік. Ігрок зборнай Ліберыі.
Адзін з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. У 1995 годзе ён быў прызнаны іграком года па версіі ФІФА, найлепшым футбалістам Еўропы («Залаты мяч») і найлепшым афрыканскім футбалістам года. Пасля завяршэння футбольнай кар’еры заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю. У 2017 абраны на пост прэзідэнта Ліберыі.
Remove ads
Спартыўныя дасягненні
- Чэмпіён Ліберыі: 1987
- Чэмпіён Камеруна: 1988
- Чэмпіён Францыі: 1994
- Чэмпіён Італіі: 1996, 1999
- Уладальнік Кубка Францыі: 1991, 1993, 1995
- Фіналіст Кубка кубкаў: 1992
- Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў: 1994/95 (7 галоў)
- Найлепшы футбаліст Еўропы («Залаты мяч»): 1995
- Найлепшы футбаліст свету па версіі ФІФА: 1995
- Другі футбаліст свету па версіі ФІФА: 1996
- Найлепшы футбаліст Афрыкі: 1989, 1995
- Другі футбаліст Афрыкі: 1991, 1992, 1994, 1996
- Найлепшы футбаліст Афрыкі XX стагоддзя па версіі ІФФХС
- Уваходзіць у спіс ФІФА 100
- Правёў 24 матчы і забіў 12 галоў у кубках Францыі
- Правёў 13 гульняў і забіў 4 галы ў кубках Італіі
- У еўракубках правёў 61 матч і забіў 33 галы
- Усяго ў Кубку і Лізе Чэмпіёнаў правёў 20 матчаў і забіў 13 галоў.
Remove ads
Палітычная кар’ера
Пасля завяршэння футбольнай кар’еры Веа заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю, і ў 2005 годзе балатаваўся на пост прэзідэнта Ліберыі. Перамогшы ў першым туры галасавання з 28 % галасоў, у другім туры ён прайграў 67-гадовай Элен Джонсан-Серліф, якая стала першай у гісторыі Афрыкі жанчынай-прэзідэнтам.
У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, што праходзіў 10 кастрычніка 2017 года, Веа набраў 38,4% галасоў і апярэдзіў Джозэфа Бакая, які на працягу апошніх 12 гадоў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, Затым у другім туры выбараў 26 снежня Джордж Веа быў абраны прэзідэнтам Ліберыі.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads