Залаты мяч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залаты мяч (фр.: Ballon d’Or; часта згадваецца як узнагарода найлепшаму футбалісту года ў Еўропе) — штогадовая футбольная ўзнагарода. Яна прысуджаецца ў канцы кожнага года футбалісту, які, паводле галасавання спецыялістаў, гуляў лепш за ўсіх сёлета. Прэмія была створана галоўным рэдактарам журнала «France Football» Габрыэлем Ано, які папрасіў сваіх калегаў прагаласаваць за найлепшага футбаліста года ў Еўропе ў 1956 годзе. Першым пераможцам стаў Стэнлі Мэцьюз з «Блэкпула», які таксама стаў самым узроставым уладальнікам узнагароды, атрымаўшы яе ў 41 год[1].

Першапачаткова журналісты маглі галасаваць толькі за еўрапейскіх футбалістаў, якія выступалі ў еўрапейскіх клубах, а такія гульцы, як Дыега Марадона (які гуляў у еўрапейскіх клубах, але не быў еўрапейцам) і Пеле (які не быў еўрапейцам і не гуляў у еўрапейскіх клубах) не маглі атрымаць узнагароду[2]. Змены ў правілах у 1995 годзе дазволілі прэтэндаваць на прэмію нееўрапейскім футбалістам, калі яны гулялі ў еўрапейскіх клубах, і ў тым жа годзе «Залаты мяч» атрымаў першы нееўрапейскі гулец Джордж Веа з Ліберыі, які выступаў за «Мілан»[3]. У выніку, з 1995 па 2009 гады найбольшую колькасць «Залатых мячоў» атрымалі бразільскія гульцы (5). З 2007 года любы футбаліст у свеце атрымліваў права прэтэндаваць на «Залаты мяч», а таксама павялічылась колькасць журналістаў, якія вызначалі пераможцу: з 52 еўрапейскіх журналістаў, якія галасавалі ў 2006 годзе, да 96 журналістаў з усяго свету, кожны з якіх абіраў пяцёрку найлепшых гульцоў[4].
Чатыры футбалісты атрымлівалі ўзнагароду па тры разы: Ёхан Кройф, Мішэль Плаціні, Марка ван Бастэн і Крыштыяну Раналду. Плаціні стаў адзіным гульцом, які атрымаў прэмію тры разы запар, выйграўшы «Залаты мяч» з 1983 па 1985 гады[1]. У 1997 годзе Раналду стаў першым бразільцам, які атрымаў гэту ўзнагароду, пасля таго, як нееўрапейцы атрымалі такую магчымасць[3]. Найбольшую колькасць узнагарод атрымалі нідэрландскія і нямецкія футбалісты — па 7 «Залатых мячоў». Гульцы з іспанскага клуба «Рэал», а таксама італьянскіх клубаў «Мілан» і «Ювентус» атрымалі па 8 узнагарод, што таксама з’яўляецца рэкордам[5]. Ліянель Месі атрымаў апошні «Залаты мяч» у 2009 годзе, стаўшы першым і адзіным прадстаўніком Аргенціны, які выйграў гэту ўзнагароду[6]. Дванаццаць разоў пераможцы «Залатога мяча» ў тым жа годзе атрымлівалі і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА».[7][8]
Прэмія «Залаты мяч» была аб’яднаная з прэміяй ФІФА «Ігрок года ў свеце» ў 2010 годзе, і з таго часу найлепшы футбаліст штогод атрымліваў узнагароду «Залаты мяч ФІФА»[9]. У 2011 годзе УЕФА заснавала прэмію «Ігрок года ў Еўропе», і яна можа лічыцца пераемніцай старога «Залатога мяча» пасля таго, як ён быў ператвораны на «Залаты мяч ФІФА»[10].
У верасні 2016 года ФІФА спыніла супрацоўніцтва з «France Football» па ўручэнні «Залатога мяча ФІФА», і «Залаты мяч» быў адноўлены пад эгідай «France Football». Цяперашнім уладальнікам узнагароды з’яўляецца іспанскі футбаліст англійскага клуба «Манчэстэр Сіці» Радрыга Эрнандэс, які атрымаў яе 28 кастрычніка 2024 года.
Remove ads
Пераможцы
Статыстыка прызёраў




Статыстыка паводле краін
Статыстыка паводле клубаў
Статыстыка паводле чэмпіянатаў
Табліца дэманструе тыя чэмпіянаты, у якіх зараз гуляюць клубы ўладальнікаў «Залатых мячоў». У некаторых выпадках чэмпіянат, у якім клуб гуляе сёння, адрозніваецца ад чэмпіянату, у якім клуб гуляў у тым годзе, калі футбаліст атрымаў узнагароду. Напрыклад, у 1962 годзе, калі Ёсеф Масапуст атрымаў «Залаты мяч», яго каманда, «Дукла», гуляла ў Першай лізе Чэхаславакіі, а зараз — у Першай лізе Чэхіі.
Remove ads
Рэкорды


Шматразовыя пераможцы
Найбольшая колькасць галасоў
Найменшая колькасць галасоў
Самыя маладыя пераможцы
Remove ads
«Супер Залаты мяч»
Спецыяльны «Залаты мяч» быў уручаны ў снежні 1989 года Альфрэду Ды Стэфану, атрымаўшы назву «Супер Залаты мяч» (фр.: Super Ballon d’Or). Ды Стэфана атрымаў яго паводле галасавання, у якім ён абышоў Ёхана Кройфа і Мішэля Плаціні[21].
Футбаліст стагоддзя
У 1999 годзе «France Football» прапанаваў былым пераможцам «Залатога мяча» абраць «Футбаліста стагоддзя»[22]. Бразілец Пеле атрымаў найбольшую колькасць галасоў: яго прызналі найвялікшым гульцом усіх часоў 17 прагаласаваўшых. Сярод 34-х уладальнікаў «Залатых мячоў» (з 1956 па 1999 год) у галасаванні прымалі ўдзел 30. Стэнлі Мэцьюз, Амар Сівары і Джордж Бест адмовіліся галасаваць, а Леў Яшын памёр ад раку страўніка за дзевяць гадоў да гэтага. Кожны з 30 удзельнікаў галасавання абіраў па 5 найлепшых футбалістаў. Першыя месцы атрымлівалі па 5 ачкоў, другія месцы — па 4, трэція — па 3, чацвёртыя — па 2 і пятыя — па 1. Альфрэда Ды Стэфана абраў толькі першае месца, Мішэль Плаціні — толькі першае і другое месцы, а Джордж Веа абраў два пятыя месцы (даўшы па ½ ачка кожнаму з іх).
Remove ads
Заўвагі
- Нарадзіўшыся ў Аргенціне, Альфрэда Ды Стэфана прыняў іспанскае грамадзянства ў 1956 годзе і стаў гуляць за нацыянальную зборную Іспаніі.
- Нарадзіўшыся ў Аргенціне, Амар Сівары прыняў італьянскае грамадзянства ў 1961 годзе і стаў гуляць за нацыянальную зборную Італіі.
- Ёхан Кройф перайшоў у «Барселону» з «Аякса» ў 1973 годзе.
- Кевін Кіган перайшоў у «Гамбург» з «Ліверпула» ў 1977 годзе.
- Гары Лінекер перайшоў у «Барселону» з «Эвертана» ў 1986 годзе.
- Франк Райкард перайшоў у «Мілан» з «Рэала Сарагосы» ў 1988 годзе.
- Джордж Веа перайшоў у «Мілан» з «Пары Сен-Жэрмен» у 1995 годзе.
- Раналду перайшоў у «Інтэрнацыянале» з «Барселоны» ў 1997 годзе.
- Луіш Фігу перайшоў у «Рэал Мадрыд» з «Барселоны» ў 2000 годзе.
- Раналду перайшоў у «Рэал Мадрыд» з «Інтэрнацыянале» ў 2002 годзе.
- Крыштыяну Раналду перайшоў у «Рэал Мадрыд» з «Манчэстэр Юнайтэд» у 2009 годзе.
- Неймар перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен» з «Барселоны» ў 2017 годзе.
- Крыштыяну Раналду перайшоў у «Ювентус» з «Рэала Мадрыд» у 2018 годзе.
- Ліянель Месі перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен» з «Барселоны» ў 2021 годзе.
- Ліянель Месі перайшоў у «Інтэр Маямі» з «Пары Сен-Жэрмен» ў 2023 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads