Джордж Стыглер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Стыглер (англ.: George Joseph Stigler; 17 студзеня 1911, Рэнтан, штат Вашынгтон — 1 снежня 1991, Чыкага) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1982) «за наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання».
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ва ўніверсітэце штата Вашынгтон і ў Паўночна-Заходнім універсітэце. Доктар філасофіі Чыкагскага ўніверсітэта. Выкладаў у Чыкага, а таксама ва ўніверсітэтах Аёвы, Мінесоты, Калумбійскім універсітэце.
Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1964 г. Лаўрэат прэміі А. Сміта (1987).
Навуковыя працы
- «Тэорыя цаны» (The Theory of Price, 1946);
- «Тэорыя алігаполіі» (A Theory of Oligopoly, 1964).
- «Нарысы па гісторыі эканамічнай тэорыі» (Essays in the History of Economics, 1965).
Зноскі
- George J. Stigler // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- George Joseph Stigler // Brockhaus Enzyklopädie
- https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads