Джо Бэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джо Бэр
Remove ads

Джо Бэр (англ.: Jo Baer; 7 жніўня 1929(1929-08-07)[1][2][…], Сіэтл, Вашынгтон[3][4]21 студзеня 2025(2025-01-21)[5], Амстэрдам) — амерыканская мастачка, прадстаўніц мінімалізму. Вучылася ў Нью-Ёрку, дзе вынайшла сваю манахромную мінімалістычную тэхніку.

Хуткія факты Джо Бэр, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 7 жніўня 1929 года ў Сіэтле.

У 1977 годзе правяла выставу ў Музеі сучаснага мастацтва ў Оксфардзе, падчас якой пазнаёмілася з брытанскім мастаком Брусам Робінсам. Яны жылі і працавалі разам з 1978 па 1984 год, спачатку ў Ірландыі, а затым з 1982 па 1984 год у Лондане, ствараючы карціны, малюнкі і тэксты.

У 1984 годзе Бэр адна пераехала ў Амстэрдам, дзе жыла з тых часоў. У 1990-я гады карціны Бэр сталі, па яе словах, «больш дэкларатыўнымі» з больш насычанымі колерамі, больш рэзкімі кантрастамі светла-цёмнага і больш амбіцыйнай культурнай і сацыяльнай крытыкай. Разрозненыя вобразы і сімвалы з амерыканскай, еўрапейскай, азіяцкай і класічнай цывілізацый спалучаны з цытатамі з літаратуры і густа напластаванымі алюзіямі на тэмы вайны, сэксуальнасці, разбурэння свету прыроды, прагнасці, несправядлівасці, рэпрэсій, мімалётнасці і смерці.

Памерла 21 студзеня 2025 года.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads