Джыбрыль Ібрагім

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джыбрыль Ібрагім
Remove ads

Джыбрыль Ібрагім Махамед (араб. جبريل إبراهيم محمد; нар. 1 студзеня 1955(1955-01-01), Дарфур) — суданскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, лідар Руху за справядлівасць і роўнасць (з 2012), міністр фінансаў Судана (2021—2022).

Хуткія факты Джыбрыль Ібрагім, Minister of Finance and Economy[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Аль-Ціне, Паўночны Дарфур. Ва ўзросце чатырох гадоў страціў бацьку. Скончыў Хартумскі ўніверсітэт, хутка пакінуўшы Судан[1]. Наступныя 7 гадоў вучыўся ў магістратуры ва ўніверсітэце Мэйдзі (Японія)[2][3].

Пазней вярнуўся на радзіму, але з-за сваіх апазіцыйных поглядаў у 2000 годзе з’ехаў у Дубай. На працягу 6 гадоў працаваў эканамічным саветнікам групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць». У 2006 годзе накіраваўся ў Вялікабрытанію і стаў кіраваць міжнароднымі сувязямі групоўкі[1], уваходзіў у перамоўныя групы баевікоў на няўдалых мірных перамовах у Абуджы і Досе[2]. Раней выкладаў на кафедры эканомікі ва Універсітэце караля Сауда ў Саудаўскай Аравіі[3].

26 студзеня 2012 года, пасля гібелі свайго брата Халіла, абраны старшынёй Руху за справядлівасць і роўнасць[4].

У кастрычніку 2020 года падпісаў з урадам мірнае пагадненне ў Джубе, якое паклала канец Дарфурскаму канфлікту. 10 лютага 2021 года прызначаны міністрам фінансаў у кабінеце Абдалы Хамдока[5][3]. Захаваў пасаду нават пасля звяржэння Хамдока[6][7].

У сакавіку 2023 года Джыбрыль Ібрагім выступіў за інклюзіўны ўрад і, у канчатковым рахунку, інтэграцыю ўсіх груповак ва Узброеныя сілы Судана[8].

У пачатку канфлікту паміж САП і УСС у красавіку 2023 года заняў нейтралітэт і заклікаў да спынення баёў[9]. У верасні ў доме палітыка ў Аль-Мансіі, Хартум, быў праведзены ператрус, і кіраўнік яго аховы быў затрыманы Сіламі аператыўнай падтрымкі[9]. У лістападзе Джыбрыль Ібрагім абвясціў, што яго групоўка будзе ўдзельнічаць у вайне на баку ўрадавых войск[10].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads