Джыла Пантэкорва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джыльберта Пантэкорва (італ.: Gilberto Pontecorvo, больш вядомы як Джыла Пантэкорва, італ.: Gillo Pontecorvo; 19 лістапада 1919 — 12 кастрычніка 2006) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і грамадскі дзеяч-камуніст.
Рэжысёр палітычных фільмаў «Капо» (антыфашысцкі, пра канцлагер), «Бітва за Алжыр» (антыкаланіяльны, пра барацьбы Фронту нацыянальнага вызвалення), «Кеймада» (пра паўстанне чорных рабоў на карыбскім востраве), «Аперацыя „Пачвара“» (пра барацьбу ЭТА з франкісцкім рэжымам). Уладальнік многіх нацыянальных і міжнародных прэмій, у тым ліку «Залатога льва», двойчы быў намінаваны на «Оскар».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Пізе ў багатай яўрэйскай сям’і. Яго бацькі — Масіма і Марыя Пантэкорва — былі аднымі з самых заможных членаў яўрэйскай абшчыны горада (Масіма Пантэкорва разам з братамі кіраваў заснаванай іх бацькам Пелегрына Пантэкорва сеткай тэкстыльных фабрык). Брат фізіка Бруна Пантэкорва і генетыка Гвіда Пантэкорва.
У 1941—1956 гадах быў членам Італьянскай кампартыі, якую пакінуў пасля прыгнечання венгерскага паўстання, застаўшыся марксістам.
Сын Марка Пантэкорва — аператар, рэжысёр, сцэнарыст.
Remove ads
Зноскі
- Gillo Pontecorvo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Gillo Pontecorvo // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119404508 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119404508 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Find a Grave — 1996.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads