Джырофт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джырофт (перс.: جيرفت) — горад на поўдні Ірана, уваходзіць у склад правінцыі Керман. Насельніцтва — 130 429 чалавек (2016 г.).
Remove ads
Гісторыя
У 2001 г. каля Джырофта пачаліся археалагічныя раскопкі курганаў Конар-Сандал, падчас якіх быў выяўлены буйны горад 3 тысячагоддзя да н. э. Ён займаў плошчу болей за 2 км². Яго жыхары карысталіся лінейнай пісьмовасцю, падобнай на эламскую. Іранскі археолаг Юсэф Маджыдзадэ і яго паслядоўнікі лічаць, што Джырофцкая археалагічная культура ахоплівала значную частку сучаснага Ірана і была вядома шумерам і акадцам як Арата.
Горад Джырофт вядомы з XI ст., перыяда панавання Сельджукідаў. Ён быў абаронены доўгім мурам з 4 умацаванымі брамамі. Яго наведвалі гандляры з Візантыі і Індыі. У другой палове XIII ст. у ім спыняўся знакаміты вандроўнік Марка Пола. Аднак сярэднявечны горад прыйшоў у заняпад у канцы XIII ст. з-за нападаў качэўнікаў. Пазней на яго месцы быў заснаваны горад Сабзаваран, або Сабзаваран-е-Джырофт. У нашы дні ён зноў мае першапачатковае імя Джырофт.
Remove ads
Эканоміка
Тэрыторыя вакол Джырофта знакаміта перападамі вышынь. Дзякуючы гэтаму мясцовыя земляробы вырошчваюць культуры, характэрныя як для памеранага, так і трапічнага клімату. Асабліва важнае месца займае вытворчасць цытрусавых, фінікаў і гародніны.
Джырофт — важны наземны транспартны цэнтр на поўдні Ірана. У горадзе працуе аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена невялікімі харчовымі прадпрыемствамі. Развіваецца ўнутраны турызм.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
