Джэмдзет-Наср

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэмдзет-Наср
Remove ads

Джэмдзет-Наср (араб. عصر جمدة نصر) — археалагічны перыяд эпохі бронзы ў паўднёвай Месапатаміі (канец 4 — пачатак 3 тысячагоддзяў да н. э.). Назва паходзіць ад аднайменнага археалагічнага помніка на тэрыторыі Ірака.

Хуткія факты Джэмдзет-Наср Бронзавы век, Геаграфічны рэгіён ...

Перыяд Джэмдзет-Наср быў вылучаны археолагамі ў 1930 г. у сувязі з находкамі найстаражытнейшых клінапісных таблетак, якія сведчылі аб вылучэнні пісьма з піктаграм. Для матэрыяльнай культуры гэтага часу таксама характэрна паліхромная і манахромная размаляваная кераміка.

Грамадства перыяду Джэмдзет-Наср ведала сацыяльную няроўнасць. Асноўнымі заняткамі з'яўляліся сельская гаспадарка і рамяство. Гандлёвыя сувязі па-за межамі Месапатаміі былі пакуль абмежаваны.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads