Джэні Эрпенбек
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэні Эрпенбек (ням.: Jenny Erpenbeck; нар. 12 сакавіка 1967, Берлін, ГДР) — нямецкая пісьменніца і рэжысёр.
Remove ads
Біяграфія
Джэні Эрпенбек — дачка фізіка, філосафа і пісьменніка Ёна Эрпенбека і перакладчыцы з арабскай мовы Дорыс Кіліяс. Дзядуля — Фрыц Эрпенбек, бабуля — Хеда Цынер.
Джэні Эрпенбек скончыла сярэднюю школу ва Усходнім Берліне, ГДР і атрымала атэстат сталасці ў 1985 годзе. Два гады вучылася на пераплётчыка, затым працавала ў некалькіх тэатрах рэквізітарам і гардэробшчыцай.
У 1988—1990 гадах Джэні вывучала тэатральнае мастацтва ў Берлінскім універсітэце, затым вучылася на музычнага рэжысёра ў Вышэйшай школе музыкі імя Ганса Эйслера. Па заканчэнні вучобы ў 1994 годзе некаторы час працавала асістэнтам рэжысёра ў оперным тэатры Граца, з 1997 года самастойна працавала над пастаноўкамі ў тым жа тэатры.
З 1998 года працавала ў розных тэатрах Германіі і Аўстрыі, у тым ліку, у Ахене, Нюрнбергу і Берлінскай дзяржаўнай оперы.
У 1990-я гады Джэні Эрпенбек звярнулася да літаратурнай дзейнасці і напісала некалькі празаічных і драматычных твораў. Творы Эрпенбек перакладзены на многія мовы свету.
У Джэні Эрпенбек ёсць сын (нар. 2002).
У 2024 годзе за раман «Кайрас» атрымала Міжнародную Букераўскую прэмію, стаўшы першым аўтарам з Германіі, атрымаўшым гэту ўзнагароду. Прыз у памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў пісьменніца падзяліла з перакладчыкам рамана на англійскую мову Міхаэлем Хофманам.[5]
Remove ads
Творчасць
- Geschichte vom alten Kind. Verlag Eichborn, Frankfurt am Main 1999, ISBN 3-8218-0784-9
- Tand. Erzählungen. Verlag Eichborn. Frankfurt am Main 2001, ISBN 3-8218-0696-6
- Wörterbuch. Verlag Eichborn. Frankfurt am Main 2004, ISBN 3-8218-0742-3
- Heimsuchung. Verlag Eichborn. Frankfurt am Main 2008, ISBN 978-3-8218-5773-2
- Dinge, die verschwinden. Galiani. Berlin 2009, ISBN 978-3-86971-004-4
- Хвали день к вечеру / Aller Tage Abend. Knaus Verlag, München 2012, ISBN 978-3-8135-0369-2
- Katzen haben sieben Leben. UA: 30. Januar 2000, Vereinigte Bühnen Graz; Frankfurt am Main: Verlag der Autoren
- Leibesübungen für eine Sünderin. UA: 27. März 2003, Deutsches Theater Berlin; Frankfurt am Main: Verlag der Autoren
Remove ads
Зноскі
- Jenny Erpenbeck // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jenny Erpenbeck // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Немецкая писательница Дженни Эрпенбек стала лауреатом Букеровской премии (руск.). forbes.ru. — новость. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2024. Праверана 24 мая 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads