Джэрэмі Бентам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэ́рэмі Бентам (англ.: Jeremy Bentham; 15 лютага 1748, Лондан — 6 чэрвеня 1832, Лондан) — англійскі асветнік, вынаходнік, адзін з заснавальнікаў ідэалогіі неалібералізму.
Remove ads
Біяграфія
Джэрэмі Бентам нарадзіўся ў багатай сям’і ў Лондане. Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на лацінскай мове. У 7 гадоў — іграць на скрыпцы. У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж Оксфардскага ўніверсітэта. У 1769 г. атрымаў ступень магістра права.
Працаваў прыватным адвакатам у Лондане. У 1786—1787 гг. жыў разам з братам Сэмюэлам Бентамам у Крычаве, дзе падрыхтаваў праект Паноптыкона. Пасля вяртання ў Вялікабрытанію актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі палітыкамі і эканамістамі, у тым ліку Адамам Смітам. Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні Універсітэцкага каледжа ў Лондане.
Пасля смерці па яго асабістаму тастаменту яго цела было публічна анатамавана, галава і шкілет запоўнены сенам і муміфікаваны. З 1850 г. мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.
- Праект Паноптыкона
- Дом Дж. Бентама ў Лондане
- Рэшткі Дж. Бентама ў наш час
Remove ads
Зноскі
- Plamenatz J. P., Duignan B. Jeremy Bentham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jeremy Bentham // Internet Philosophy Ontology project Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- Бентам Иеремия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads