Джэрмейн Дэфо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэрмейн Дэфо
Remove ads

Джэрмейн Колін Дэфо (англ.: Jermain Colin Defoe; нар. 7 кастрычніка 1982, Лондан, Англія) — былы англійскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Англіі.

Хуткія факты Джэрмейн Дэфо, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Джэрмейн пачаў кар’еру ў клубе «Чарлтан Атлетык» ва ўзросце 14 гадоў. Адтуль, у 1999 годзе, Дэфо перайшоў у клуб «Вест Хэм Юнайтэд». Аднак там ён не здолеў прабіцца ў аснову і быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Борнмут». У 2000 годзе Дэфо дэбютаваў у складзе «Вест Хэма», а затым здолеў дамагчыся месца ў асноўным складзе каманды. У 2004 годзе Дэфо перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур», дзе правёў 5 гадоў, перш чым адправіўся ў арэнду ў клуб «Портсмут», а затым падпісаў з гэтай камандай кантракт. У студзені 2009 года Дэфо вярнуўся ў «Тотэнхэм». 22 лістапада 2009 года ў матчы супраць «Уіган Атлетык» увайшоў у гісторыю Прэм’ер-лігі як трэці футбаліст, які дамогся пента-трыку ў галоўным спабоніцтве краіны. Да яго падобнае атрымлівалася толькі Эндзі Коўлу і Алану Шырэру[3].

9 верасня 2010 года Дэфо атрымаў траўму звязкаў галенастопа[4], з-за чаго выбыў са строю на 3 месяцы[5]. 8 лістапада 2012 года Дэфо аформіў хет-трык у браму «Марыбора», забіўшы тым самым 126-й гол за «Тотэнхэм Хотспур», які дазволіў цёмнаскураму снайперу абыйсці ў спісе лепшых бамбардзіраў «шпораў» легендарнага Тэдзі Шэрынгема[6].

Міжнародная

За зборную Англіі Дэфо дэбютаваў у сакавіку 2004 года ў матчы супраць зборнай Швецыі. 23 чэрвеня 2010 года забіў адзіны мяч у сустрэчы супраць зборнай Славеніі, які дазволіў англічанінам прабіцца ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету 2010 года.

Remove ads

Дасягненні

«Тотэнхэм Хотспур»:

«Рэйнджэрс»:

  • Чэмпіён Шатландыі: 2021

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads